Часопіс «Макулатура» запрашае на святочную трызну з нагоды прэзентацыі кнігі Іллі Сіна «Белетрыстыка» і смерці літаратуры.

Урачыстыя прамовы і тосты Ганны Кісліцынай, Джэймса Джойса, Адама Глобуса, Сяргея Календы, Янкі Купалы, Альгерда Бахарэвіча, Льва Талстоя, Валянціна Акудовіча. Кансультант па спірытызме – Яўген Рагозін.

Аўтарская рытуальная манументалістыка Паўла Вайніцкага «Кнігарня логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а), Пачатак а 19-й.

Крыху пра кнігу. Берлінскі гей-актывіст, які прачнуўся ў грымёрцы сельскага дома культуры, ачаравальная гладыятарка на сцэне вядомай опэры, выпадковы ўдзельнік Вызваленчай вайны ў Бангладэш і загадкавы манцёр Гібрыеў… Усіх гэтых персанажаў аб’ядноўвае толькі адно: ім карціць набіць рыла свайму аўтару! Але нічога не атрымліваецца, рукі кароткія. Візу для пераадольвання мяжы паміж літаратурай і рэчасінасцю мае толькі ён, аўтар.

Таму папярэджваем па-добраму: прачытайце гэтую кнігу! Бо іначай ён вас усіх таксама напіша. «Белетрыстыка» — гэта першая антылітаратурная кніга па-беларуску!

Кнігу «Белетрыстыка» можна спампаваць тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?