Грамадства1111

ТБМ стварыла групу па пытанні заканадаўчай роўнасці беларускай і рускай моў

Рада грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) на пасяджэнні 11 студзеня стварыла адмысловую групу па пытанні заканадаўчай роўнасці беларускай і рускай моў, паведаміў старшыня ТБМ Алег Трусаў.

Групу ўзначаліў намеснік старшыні ТБМ Дзяніс Тушынскі. Паводле слоў Трусава, група створаная ў сувязі з тым, што на працягу больш за 10 гадоў сітуацыя з выкарыстаннем дзяржаўных моў у краіне развіваецца не на карысць беларускай. Праблему няроўнасці ўжывання гэтых моў прызнае нават Канстытуцыйны суд, адзначыў кіраўнік ТБМ.

26 снежня 2014 года КС накіраваў адказ на зварот таварыства, у якім адзначыў, што пытанне аб выкарыстанні дзвюх дзяржаўных моў неаднаразова разглядалася Канстытуцыйным судом. У дакуменце сказана, што пазіцыі КС адносна розных пытанняў выкарыстання беларускай мовы ў грамадскіх адносінах змяшчаюцца ў шэрагу рашэнняў суда, якія тычацца ўжытку дзяржаўных моў ў сферах абслугоўвання, сістэме страхавання, пазначэнні геаграфічных аб'ектаў, адукацыі.

Разам з тым у КС канстатуюць, што «пры фармальна-юрыдычным раўнапраўі дзяржаўных моў на практыцы баланс іх выкарыстання не заўсёды захоўваецца». Гэтай жа фармулёўкай Канстытуцыйны суд карыстаўся ў снежні 2003 года, калі пытанне роўнасці беларускай і рускай моў разглядалася на асобным пасяджэнні суда.

«Яны прызналі, што ніякай роўнасці ў нас няма, мы дзякуем ім за тое, — адзначыў Трусаў. — Яны прызналі, што пачынаючы з 2003 года нічога не змянілася, хоць па ідэі нешта павінна было змяніцца пасля рашэння суда (у 2003 годзе КС прапаноўваў парламенту разгледзець пытанне аб папраўках у моўнае заканадаўства)».

Таварыства беларускай мовы мае стасункі з Палатай прадстаўнікоў па пытаннях роўнага ўжытку моў больш за 10 гадоў, адзначыў кіраўнік аб'яднання. Цяпер гэтыя перамовы з парламентарыямі будзе весці адмысловая моўная група ТБМ.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны5

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны

Усе навіны →
Усе навіны

Узброены беларус напаў з пісталетам на паліцэйскіх у Расіі1

Аўтаслесара з Мінска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах. Яму пагражала да 6 гадоў калоніі3

30 год таму дэпутаты апазіцыі галадоўкай спрабавалі спыніць аўтарытарызм Лукашэнкі14

Сёння — гадавіна тэракта ў мінскім метро4

«Гэта рок-н-рол». Шура Стоўн ацэньвае начосы лукашыстак з легендарнага артыкула «Нашай Нівы»11

Як жыве Віталь Тысеў — актывіст, якому беларусы сабралі 45 тысяч еўра на тэрміновую аперацыю і ўратавалі ад паралічу6

У Нью-Ёрку ў раку Гудзон упаў верталёт, загінулі шэсць чалавек2

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч8

Падпал у віленскай IKEA летась зладзіў украінскі падлетак. Ён захоўваў на вакзале сумку з выбухоўкай, тэлефонамі і вібратарамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны5

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць