Тэкст ліста распавядае пра «вайну за розумы», якая «вядзецца з той жа бязлітаснасцю, з якой прыходзілася нашым дзядам біцца ў Севастопалі, пад Сталінградам і ў бітве за Берлін».

Аўтары ліста заклікаюць «не праспаць моладзь», кажуць аб неабходнасці «патрыятычнага трэнду», «фільмаў, кніг, выстаў, сучасных відэагульняў, патрыятычнага інтэрнэту, патрыятычнага радыё і ТВ».

Краіны Еўропы раней заклікалі распрацаваць план барацьбы з расійскай прапагандай. План па стварэнні «контрпрапагандысцкага» тэлеканала намеснік міністра замежных спраў Расіі назваў «неадпаведным самому паняццю свабоды слова».

***

Сапраўды патрыятычны інтэрнэт існуе ў Паўночнай Карэі. Нацыянальная сетка КНДР завецца «Кванмён», доступ у яе дазволены «простым смяротным». Акрамя мясцовай прапаганды ды навінаў там прысутнічаюць выгружаныя з інтэрнэту старонкі, якія адпавядаюць нацыянальнай ідэалогіі Чучхе. Да сусветнага павуціння маюць доступ не больш за некалькі тысяч камп’ютараў (шэраг арганізацый і партыйных дзеячоў), на краіну прыходзіцца толькі 1024 IP-адрасы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?