Баранавічах суд накіраваў 41-гадовага лжэмінёра на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную бальніцу. 

Раніцай 17 кастрычніка 2014 года жыхар Баранавічаў, які нідзе не працуе са свайго мабільнага тэлефона пазваніў па нумары 102 і паведаміў аб падрыхтоўцы выбуху ў будынку Баранавіцкага гарвыканкама. Сапёрамі, якія прыбылі на месца, выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў знойдзена не было. У гэты ж дзень супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі асобу таго, хто званіў, і затрымалі яго. 

Як паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры, праведзеная амбулаторная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза прызнала, што ў мужчыны поўнасцю адсутнічае памяць.

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 5 студзеня прызначыў яму «прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў псіхіятрычным стацыянары са звычайным назіраннем». 

Гэта пастанова яшчэ не набыла законную моц і можа быць абскарджана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?