Жанр: камедыя, прыгоды, сямейны
Рэжысёр: Шон Леві
У ролях: Бен Стылер, Робін Уільямс, Оўэн Уілсан, Стыў Куган, Рыкі Джэрвэйс, Дэн Стывенс, Рэбел Уілсан, Сайлер Джызонда, Рамі Малек.
ЗША, Вялікабрытанія, 98 хв.

Начны вартаўнік Музея натуральнай гісторыі ў Нью-Ёрку Лары Дэйлі ў роспачы: яго жывыя сябры-экспанаты знянацку сталі дзіўна сябе паводзіць.

А ўсё таму, што старажытнаегіпецкая залатая пласціна, якая іх ажыўляе, псуецца. Толькі бацька фараона Акменра ведае таямніцу магічнага артэфакта, але яго мумія далёка: яна выстаўлена ў Брытанскім музеі прыродазнаўства. Каманда герояў-экспанатаў разам з Лары здзяйсняе падарожжа ў Лондан.

Яны павінны аб’яднацца з брытанскімі музейнымі жыхарамі і адшукаць сакрэт аднаўлення пласціны, бо без яе магічнага ўздзеяння сябры Лары ператворацца зноў у звычайныя бяздушныя экспанаты.

Дзеянне трэцяй часткі франшызы «Ноч у музеі» пераносіцца з Нью-Ёрка ў Лондан. На кароткі час можна ўбачыць лонданскія краявіды і пазнаёміцца з ажыўленымі экспанатамі Брытанскага музея прыродазнаўства, але гэта толькі дэкарацыя для прыгодаў тых самых герояў: Лары (Бен Стылер), Джэдзідаі (Оўэн Уілсан), Актавіуса (Стыў Куган), Акменра (Рамі Малек) і іншых.

Робін Уільямс тут з’яўляецца ў ролі жывой васковай фігуры Тэадора Рузвельта, гэта адна з апошніх роляў акцёра.

Фільм вясёлы, дынамічны, не абцяжараны глыбокім сэнсам. Найлепей падыходзіць для сямейнага прагляду, асабліва спадабаецца дзецям, бо мае пазнавальны характар: дзе яшчэ ўбачыш жывыя музейныя экспанаты?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?