Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы былі прыпыненыя пасля імклівага росту расійскага рубля, ён вырас з 221,5 да 228,5 беларускага рубля, больш чым на 3%.

Пасля аднаўлення таргоў было абвешчана, што амерыканская валюта падаражала на 4,7%, з 14330 да 15010 рублёў.

Еўра тым часам вырас з 16960 да 17710 рублёў.

* * *

Учора прырост курс даляра быў маленькім, усяго +20 рублёў. Розніца між папярэднім попытам і прапановай на таргах імкліва змяншалася з кожным днём. Напрыклад, учора незадаволенымі засталіся заявак на $7 мільёнаў. У параўнанні з папярэднімі днямі гэта нямнога.

Аднак нягледзячы на ўяўную стабілізацыю курса, даляраў у абменніках у свабодным доступе дагэтуль не было. Каля банкаў стаяць чэргі ахвотных набыць даляры і еўра, якія здалі іншыя людзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0