Тэлеканал «Беларусь 5» пачне трансляваць матчы Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі ўжо на наступным тыдні. Першыя гульні будуць паказаныя ў эфіры 19 студзеня.

Першым матчам, які ўбачаць аматары баскетбола ў 22.35 у прамым эфіры на «Беларусь-5», стане супрацьстаянне «Дэтройта» і «Атланты», а далей пачнецца прамая трансляцыя гульні «Мэмфіса» і «Даласа».

Плануецца, што за тыдзень «Беларусь 5» пакажа восем гульняў у рэжыме анлайн — позна ўвечары ці ўначы, а таксама ў паўторы ў зручны для гледачоў час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?