Спадарожнікавы канал «Белсат», ня выйшаў, як плянавалася раней, ад пачатку студзеня 2008 году на спадарожнік «Sirius».

Паводле кіраўніка Аддзелу інфармацыйных праграм каналу Аляксея Дзікавіцкага, гэта зьвязана перадусім з тэхнічнымі праблемамі.

«Новы спадарожнік, які быў запушчаны фірмай «Sirius» у космас напрыканцы мінулага году, пакуль не функцыянуе. Зьявіліся тэхнічныя праблемы, зьвязаныя, сярод іншага, з канфліктам гэтага спадарожніка са спадарожнікам «Hotbird». Дамова паміж «Белсатам» і ўладальнікам спадарожніка знаходзіцца ў фазе канчатковага ўзгадненьня».

Кіраўніцтва каналу «Белсат» спадзяецца, што праблемы, зьвязаныя з пераходам на новы спадарожнік, будуць хутка вырашаныя, канкрэтнай даты, аднак, пакуль няма.

Ад 10 сьнежня перадачы «Белсат» можна прымаць са спадарожніка «Astra».

Ад учорашняга дня час вяшчаньня павялічаны да 6 гадзінаў (з 18‑й да 24‑й), а да наступнага панядзелку плянуецца аднаўленьне інтэрнэт‑старонкі «Белсату» belsat.eu

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0