Выява да відэагульні Max Payne 3

Выява да відэагульні Max Payne 3

Даследчыкі абагулілі звесткі шасці дзясяткаў даследаванняў, у якіх узялі ўдзел сумарна 330 тысяч чалавек.

Перавышэнне нормы рабочага дня, даказвае даследаванне, вядзе да дэпрэсіі, стрэсу, праблем са сном. А алкаголь у сваю чаргу дазваляе «прыцішыць» гэтыя праблемы (ды стварае болей новых).

Падвышэнне рабочага тыдня са стандартных у Еўропе 40 да 48 гадзін вядзе да падвышэння імавернасці цяжкой залежнасці ад алкаголю на 11%. Да 54 гадзін – на 13%.

Пры гэтым перапрацоўкі больш уплываюць на мужчынскі алкагалізм, але не залежаць ад геаграфіі ці эканамічнага дабрабыту. Прычынай алкагалізму можа стаць як «здыманне стрэсу» пасля перапрацовак, так і «святкаванне вынікаў» цяжкой працы.

У Беларусі максімальны 40-гадзінны рабочы тыдзень уведзены ў артыкуле 43 Канстытуцыі ў сакавіку 1994 года і распаўсюджваецца на ўсіх работнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?