Выпуск французскай сатырычнай газеты Charlie Hebdo № 1148 даўся рэдакцыі высокай цаной. За публікацыю карыкатур на прарока Мухамеда і Алаха радыкальныя ісламісты напалі на рэдакцыю газеты ў сераду 7 студзеня і забілі 12 чалавек.

Аднак гэты нумар, які нягледзячы на тэракт выйшаў паводле звычайнага графіку, ды яшчэ і з прарокам Мухамедам на вокладцы, можа стаць і самым дарагім у гісторыі выдання. Свежы нумар Charlie Hebdo ужо прадаецца на інтэрнэт-аўкцыёнах, прычым цэны дасягаюць тысяч даляраў. Пры гэтым цана асобніка Charlie Hebdo складае 3 еўра.

Так, на інтэрнэт-аўкцыёне Ebay апошняя стаўка на папяровы асобнік Charlie Hebdo №1148 дасягае 10 400 еўра (па стане на 17:00). На англійскім філіяле Ebay апошняя стаўка дасягнула 15 300 фунтаў — каля 23 тысяч даляраў.

Тыраж газеты Charlie Hebdo звычайна каля 70 тысячаў асобнікаў. Аднак сёння газета выйшла тыражом 3 мільёны экзэмпляраў, якія раскупілі за некалькі хвілін. Таму рэдакцыя прыняла рашэнне надрукаваць яшчэ 2 мільёны асобнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?