Знешнепалітычная служба ЕС падрыхтавала дакумент, які апісвае ўмовы для магчымага згортвання антырасейскіх санкцый, піша The Wall Street Journal са спасылкай на тэкст праекта.

АР

АР

Дакумент павінен быць разгледжаны ўдзельнікамі — кіраўнікамі МЗС краін Еўрасаюза ў Бруселі 19 студзеня і будзе разасланы ім у бліжэйшы час.

З дакумента вынікае, што Брусель не можа вярнуцца да ранейшых прынцыпаў, на якіх грунтаваліся адносіны з Расіяй, але рух насустрач адзін аднаму магчымы. Гэта будзе залежаць ад выканання Масквой дамоўленасцей аб перамір'і і спыненні агню, а таксама ад выканання абавязацельстваў па газавым кантракце з Украінай. Брусель таксама чакае, што Расія не будзе кідаць новыя выклікі выкананню гандлёвых і палітычных артыкулаў пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС.

Праект закліканы пазначыць саступкі, якія замест санкцый будуць матываваць Расію да згортвання канфлікту і зніжэння напружання ва Украіне.

Дакумент ставіць пытанне пра тое, ці павінен ЕС трымацца «больш актыўнага падыходу» ў пошуку магчымых кампрамісаў для змены палітыкі Масквы. «Гэты працэс павінен ісці выбарча і паступова, суразмерна з рэакцыяй Расіі», — гаворыцца ў дакуменце. Указанняў на ўзмацненне санкцый у выпадку замарожвання канфлікту няма. У дакуменце прызнаецца, што змены палітыкі Масквы ў дачыненні да Крыма чакаць не варта, таму Брусель павінен быць гатовы да саступак, калі Расія праявіць волю да захавання дамоўленасцей.

Брусэль вылучае некалькі напрамкаў для развіцця супрацоўніцтва з Расіяй. Гаворка ідзе аб міжнароднай палітыцы, гандлі і супрацоўніцтве ў асобных абласцях.

ЕС гатовы супрацоўнічаць з Масквой у барацьбе супраць «Ісламскай дзяржавы», каардынаваць палітыку па Лівіі і Іране, а таксама па блізкаўсходнім урэгуляванні.

Паказваецца на магчымасць супрацоўніцтва паміж ЕС і Еўразійскім эканамічным саюзам пры ўмове, што Масква не будзе перашкаджаць украінскай еўраінтэграцыі. Калі Масква прыме да ўвагі еўрапейскія патрабаванні аб прадастаўленні інфармацыі аб пасажырах пры пералётах праз расейскую тэрыторыю, Брусель можа аднавіць перамовы пра бязвізавы рэжым з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?