Чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе Уладзімір Клічко не выключыў, што яго наступны двубой можа прайсці супраць амерыканскага скандаліста Шэнана Брыгса, паведамляе сайт афіцыйнага Фан-клуба братоў Клічко.

«Думаю, што заўзятары хочуць убачыць мой бой з Брыгсам. Я абавязкова хачу правесці гэты бой», — заявіў Уладзімір у эфіры тэлеканала RTL.

Скандальна вядомы Брыгс неаднаразова правакаваў Клічко сваімі выхадкамі. Ён урываўся ў залу, дзе праходзілі трэніроўкі Клічко, перашкаджаў украінцу абедаць у рэстаране, зрываў яго прэс-канферэнцыі… А самай гучнай выхадкай амерыканца стаў інцыдэнт, які адбыўся ў кастрычніку мінулага года ў Фларыдзе. Падчас трэніроўкі ўкраінца на вадзе, калі Клічко плыў на дошцы, Брыгс з'явіўся на катэры са сваім памочнікам, і, стварыўшы вакол Клічко моцныя хвалі, перакуліў яго з дошкі ў ваду. Пры гэтым амерыканец крычаў: «Я чакаю цябе на рынгу». Украінскі баксёр, апынуўшыся ў вадзе, адказаў фразай: «Ты перасёк мяжу».

Першапачаткова Клічко павінен быў выйсці на рынг у красавіку гэтага года супраць амерыканца Браянта Джэнінгса. Але бой аказаўся на мяжы зрыву з-за продажу прамоўтарскай кампаніі Gary Shaw Productions прамоўтарам Гэры Шоў рэперу Jay-Z.

Бой Уладзіміра Клічко папярэдне намечаны на 25 красавіка і павінен адбыцца ў Нью-Ёрку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?