13 студзеня ў статусным месцы — у Нацыянальнай бібліятэцы — адбылася прэзентацыя кнігі прафесара Рэдфардскага ўніверсітэта (ЗША) Рыгора Іофе «Пераацэнка Лукашэнкі: Беларусь у культурным і геапалітычным кантэксце» (Reassessing Lukashenka).

cytadel.org

cytadel.org

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце »Цытадэлі», кніга змяшчае «развагі амерыканскага навукоўца пра геапалітычны лёс беларускай дзяржавы на аснове шэрагу інтэрв'ю аўтара з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам».

Як паведамляецца, «мерапрыемства было арганізавана камандай праекта «Цытадэль» ад асобы установы «Эканамічны полюс» у рамках чацвёртага пасяджэння інтэлектуальнага бізнес-клуба».

На прэзентацыі прысутнічалі высокія службовыя асобы: міністр інфармацыі Лілія Ананіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў па міжнародных справах Мікалай Самасейка. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі беларускага МЗС, ІАЦ пры Адміністрацыі Прэзідэнта, дыпламаты Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза, пасольстваў Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Украіны.

Прысутнічалі таксама аналітыкі-лукашэнкаўцы. Сярод іх кіраўнік Цэнтра па праблемах еўрапейскай інтэграцыі Юрый Шаўцоў, галоўны рэдактар часопіса Адміністрацыі Прэзідэнта «Беларуская Думка» Вадзім Гігін, начальнік Упраўлення эканамічных інтэграцыйных праграм Міністэрства эканомікі Аляксей Мацавіла, дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі, доктар філасофскіх навук Леў Крыштаповіч.

У сваім выступе прафесар Іофе адзначыў, што ён інтэрв'юяваў Лукашэнку «двойчы ў агульнай колькасці на працягу сямі гадзін: спачатку тры гадзіны ў чэрвені 2011 года, потым чатыры гадзіны ў ліпені 2014 года. Гэтыя размовы з ім пакінулі моцныя ўражанні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0