Прэзентацыя фундаментальнага даследавання гісторыка Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)».

Выданне выйшла ў цвёрдай вокладцы, мае каля 500 старонак аб’ёму, у тым ліку каля 35 унікальных картаў літоўска-маскоўскага памежжа, надрукаваных на крэйдаванай паперы.

У імпрэзе возьмуць удзел гісторыкі Валянцін Голубеў, Сцяпан Цемушаў, Васіль Варонін, Аляксандр Казакоў ды іншыя.

Віктар Цемушаў памёр у 2011 г., яму было 36 гадоў.

Сёння, 19 студзеня, а 19.00 па адрасе Незалежнасці 37а (кнігарня логвінаЎ).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0