Як паведамілі ва УСК па Віцебскай вобласці, увечары 14 студзеня ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што з памяшкання інтэрната Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з нажавым раненнем шпіталізавалі 21-гадовага студэнта.

«Грунтуючыся на дэталёвай ацэнцы сабраных у выніку правядзення першапачатковых следчых дзеянняў доказаў, следствам прынята рашэнне аб затрыманні па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства 19-гадовага студэнта той жа ўстановы адукацыі», — адзначыла прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова. Прычынай такой агрэсіі стала сварка паміж хлопцамі.

Заведзена крымінальная справа за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Хлопец затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?