Нарэшце, снег. Прыйшоў час ставаць на лыжы. Для тых, каму малавата горкі ў двары або поля за мікрараёнам, каб адчуць асалоду зімы, прапануем ацаніць пяць беларускіх зімовых курортаў.

ГЦ «Сонечная даліна»

Знаходзіцца на вул. Каржанеўскага, 45, насупраць заводу «Электроніка». Ёсць асноўныя і вучэбныя схілы. Цэны для дарослых:

  • Камплект гарналыжны (лыжы, чаравікі, палкі) - гадзіна 60 000 у буднія і 95 000 у выходныя.
  • Сноўборд камплект (сноўборд, чаравікі сноўбардычныя) - 1 гадзіна 65 000 у буднія і 100 000 у выходныя.

ГЦ «Сілічы»

Знаходзіцца за 30 кіламетрах ад Мінска па трасе М3 ў лагойскім накірунку. Есць вучэбныя і дзіцячыя схілы, а таксама парк з трамплінамі. Цэны для дарослых:

  • Гарналыжнае абсталяванне (камплект) - гадзіна 70 000 у буднія і 100 000 у выходныя
  • Сноўбардычнае абсталяванне (камплект) - гадзіна 70 000 у буднія і 100 000 у выходныя

ГСАК «Лагойск»

Знаходзіцца побач з ГЦ «Сілічы». Ёсць навучальны схіл для пачаткоўцаў і цюбінг (катанне на надзіманых санках). Цэны для дарослых:

  • Гарналыжны камплект (лыжы + чаравікі + палкі) - гадзіна 60 000 у буднія і 90 000 у выходныя.
  • Сноўбардычны камплект (сноўборд + чаравікі) - гадзіна 60 000 у буднія і 90 000 у выходныя.

АСП «Раўбічы»

Знаходзіцца ў Мінскім раёне на адлегласці 20 км ад Мінска. У мінулым годзе скончылась рэканструкцыя гарналыжнага комплексу, таму спіс паслуг вельмі сціплы, але вы можаце азнаёміцца з ім на сайце http://www.rau.by/nashi-ceny/

«Якуцкія горы»

Знаходзіцца за 40 км ад Мінска. Курорт уяўляе сабой чатыры трасы: гарналыжную, цюбінгавую, для снегаходаў і квадрацыклаў. Цэны для дарослых:

  • Гарналыжны рыштунак (лыжы, чаравікі, палкі) - гадзіна 60 000 у буднія і 70 тысяч у выходныя.
  • Пракат сноўборда (без рыштунку) - гадзіна 65 000 у буднія і 90 000 у выходныя.

У Беларусі гарналыжныя курорты толькі набываюць папулярнасць. Кожны ў артыкуле можа сам для сябе выбраць адпачынак суадносячы якасць і кошт. Будзьце асцярожныя пра катанні і карыстайцеся паслугамі трэнераў пры патрэбе!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?