Лёс Данецкага аэрапорта можа вырашыцца ў найбліжэйшыя гадзіны, фота Сяргея Лойкі (kp.ua)

Лёс Данецкага аэрапорта можа вырашыцца ў найбліжэйшыя гадзіны, фота Сяргея Лойкі (kp.ua)

Пра падзеі ў Данецкім аэрапорце паведамляе ў сваім фэйсбуку рэдактар Цэнзар.нет Юрый Бутусаў

«Данецкі аэрапорт, абстаноўка на 17.40 (18:40 па Мінску), 15 студзеня.

Контратака «кібаргаў» у новым тэрмінале! … Сёння днём у аэрапорт на дапамогу абаронцам прыбыло свежае падраздзяленне нашых дэсантнікаў.

«Кібаргі» (украінскія абаронцы аэрапорта) трымаюцца з апошніх сіл, фота Сяргея Лойкі.

«Кібаргі» (украінскія абаронцы аэрапорта) трымаюцца з апошніх сіл, фота Сяргея Лойкі.

Гадзіну таму ўкраінскія падраздзяленні ў новым тэрмінале распачалі контратаку на другі паверх тэрмінала, каб адкінуць штурмавыя групы расійскай брыгады «Спарта».

У жорсткім блізкім баі праціўнік быў выбіты з большасці памяшканняў на другім паверсе, які мае ключавое тактычнае значэнне для ўтрымання будынка.

Бязлітасны блізкі бой з буйнымі сіламі пяхоты праціўніка сёння працягваецца ўвесь дзень, і працягваецца ў гэтыя хвіліны. Некалькі разоў амаль даходзіла да рукапашнай - праціўнікаў падзялялі 3-5 метраў. Гэта рэальны Сталінград ў 21-м стагоддзі.

Фота Сяргея Лойкі, kp.ua

Фота Сяргея Лойкі, kp.ua

Кантроль за тэрміналам у нашых руках. Супернік усталяваў сцягі «ДНР» на краі будынка, і захоўвае пазіцыі ў падвале новага тэрмінала, на трэцім паверсе. Устаноўка сцягоў - гэта адзіны «поспех» праціўніка за дзень.

Чарговы 156-ы «захоп аэрапорта» «Матаролы» скончыўся тым жа, што і ўсе папярэднія штурмы. Расійскія атрады панеслі вялікія страты. Новы тэрмінал пад нашым кантролем, адступаць з тэрміналу нашы войскі не збіраюцца…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0