Максім Гусцік

Максім Гусцік

Беларускія лыжныя акрабаты, якія выступалі ў абноўленым пасля сочынскай Алімпіяды-2014 складзе, не засталіся без узнагарод на чэмпіянаце свету па фрыстайле, які праходзіць у аўстрыйскім Крайшбергу.

Бронзавым медалістам першынства планеты стаў 26-гадовы Максім Гусцік. Дзяніс Осіпаў быў 11-м

У суперфінальную шасцёрку прабілася таксама 22-гадовая Ганна Гуськова, але з-за няўдалага прызямлення яна не змагла пазмагацца за ўзнагароды ў вырашальным раўндзе і заняла выніковае 6-е месца.

Нагадаем, што пасля Сочынскай алімпіяды завершылі выступленні чэмпіён Гульняў-2010 Аляксей Грышын і двухразовы медаліст (1998, 2006) Дзмітрый Дашчынскі, алімпійскі чэмпіён 2014 г. Антон Кушнір узяў год адпачынку, а Ала Цупер (алімпійская чэмпіёнка Сочы) зноў пайшла ў дэкрэтны адпачынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?