Фота People.ru.

Фота People.ru.

«Які яшчэ Усход?! Прашу, канчайце з гэтым. Мы ў Еўропе жывём ці мы на Чукотцы? Людзей дураць!

Нельга жыць у Еўропе, а хацець ў Азію, — сказаў Яўген Дога

ў інтэрв'ю малдаўскаму выданню Unimedia ў часе апошняга прыезду ў Кішынёў. — Вы даўно не былі ў Сібіры? Вы хочаце туды? Я толькі што прыехаў адтуль, даваў канцэрты. Адна справа, калі едзеш у Сібір па сваёй волі, іншае — калі цябе вязуць у цялячым вагоне…

Прыйдзе час, калі рускія будуць у нас прасіць прадаць ім яблыкі і купіць іх газ», — падбадзёрваў ён сваіх землякоў.

Варта нагадаць, што Расія забараніла імпарт малдаўскай садавіны ды іншай прадукцыі, каб такім чынам падарваць жыццёвы ўзровень людзей у краіне, што імкнецца ў Еўрасаюз.

Яўген Дога — вядомы кампазітар, аўтар трох балетаў, музыкі да папулярных кінафільмаў, да адкрыцця і закрыцця Алімпіяды-80.

Дога таксама лічыць, што «калі ўкраінцы хочуць у Еўропу, не трэба іх спыняць, бо, па сутнасці, яны — еўрапейцы».

Пра гэта Дога заявіў у інтэрв'ю інфармагенцтву «Укрінфарм». «Украіна — еўрапейская краіна, і не проста еўрапейская, а адным сваім крылом «яна амаль у цэнтры Еўропы», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, ён «не асуджае і Расею», таму што «збольшага я жыву ў Маскве, і для мяне таксама неабыякавы лёс гэтай краіны». «Аднак, гэта больш еўраазіяцкая краіна, большай сваёй часткай яна ў Азіі, і нармальна, што яна імкнецца ў Еўразію», — сказаў кампазітар.

Пры гэтым ён «асудзіў» анексію Крыма Расеяй. «Не перастаю задавацца пытаннем: чаму ён павінен быць рускім? Бо яшчэ ў турэцкую вайну яго грудзьмі абаранялі не сібіракі. Там змагаліся і ўкраінцы, і нават чатыры малдаўскія палкі. Яны ваявалі за Крым. Чаму ж цяпер спрабуюць прадставіць адну «групу крыві» больш якаснай? А як жа з астатнімі?!» — здзіўляецца Дога.

Пры гэтым Дога заклікае захаваць сяброўства паміж постсавецкімі рэспублікамі і іх народамі. «Але не тое, якое нам навязвалі штучна, а тое, якая стагоддзямі існавала паміж нашымі народамі, пераплеценымі культурамі, любоўю, нацыянальнымі і сямейнымі повязямі», — растлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?