Праект Hyperloop ва ўяўленні мастака

Праект Hyperloop ва ўяўленні мастака

Тэставы трэк амбіцыёзнага транспартнага праекту хутчэй за ўсё будзе размешаны ў Тэхасе, ЗША. Ён будзе прызначаны як для камерцыйных кампаній, так і для груп студэнтаў. Элан Маск таксама думае аб студэнцкім спаборніцтве – гонках капсул Hyperloop.

Праект Hyperloop быў прадстаўлены ў 2013 годзе. Ён складаецца з сістэмы труб на эстакадах, па якіх з хуткасцю да 965 км/гдз перамяшчаюцца капсулы з 28 пасажырамі. У трубах падтрымліваецца нізкі ціск, капсулы рухаюцца над дном, фактычна лятуць праз запампоўку пад іх паветра і аэрадынаміку.

Hyperloop дазволіць звязаць Лос-Анджэлес і Сан-Францыска і пераадолець адлегласць у 550 км між імі хутчэй ніж за паўгадзіны.

Звышхуткасныя «лятучыя цягнікі» дзейнічаюць ужо сёння: яны завуцца маглевамі, працуюць па прынцыпе магнітнай левітацыі. Яны дастаткова камфортныя і бяспечныя для пасажыраў, але спажываюць нямала энергіі ды каштуюць нямалых грошай. Праект Элана Маска абяцае вырашыць абедзве праблемы.

Элан Маск называецца адным з прататыпаў Тоні Старка ў экранізацыі коміксаў пра Жалезнага Чалавека. Сам Маск з’яўляўся ў эпізодзе фільма «Жалезны чалавек 2» у ролі самога сябе. Фота: Time

Элан Маск называецца адным з прататыпаў Тоні Старка ў экранізацыі коміксаў пра Жалезнага Чалавека. Сам Маск з’яўляўся ў эпізодзе фільма «Жалезны чалавек 2» у ролі самога сябе. Фота: Time

Праекты Элана Маска гучаць фантастычна, але здзяйсняюцца. Яго плацёжная сістэма PayPal дабралася да Беларусі летам 2014 года. Ужо сёння можна купіць высокатэхналагічныя электрамабілі яго кампаніі Tesla, а з дапамогай ракет і касмічных караблёў яго кампаніі SpaceX дастаўляюцца грузы на МКС – пры гэтым ракеты амаль атрымалася зрабіць шматразовымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?