Варонежскае акцыянернае самалётабудаўнічае таварыства закончыла пабудову самалёта Іл-96-400ВПУ для аб'яднанага авіяатрада спецыяльнага прызначэння Федэральнай службы бяспекі РФ.

Самалёт будзе з'яўляцца паветраным цэнтрам кіравання для ФСБ, піша lenta.ru. Пра абсталяванне, якое паставілі на борт машыны, нічога не паведамляецца.

Раней пра тэндар на перападрыхтоўку экіпажаў для гэтага самалёта паведамляў блог alexeyvvo.livejournal.com, які спецыялізуецца на даследаванні закупак для расійскіх сілавых структур.

Іл-96-400ВПУ — пераробка грузавога лайнера Ил-96-400Т, які прызначаўся для расійскай авіакампаніі «Полет», аднак кампанія адмовілася ад яго з-за цяжкага фінансавага становішча.

Грузавы самалёт Іл-96-400Т - мадыфікацыя пасажырскага лайнера Іл-96-400М, узлётная маса машыны - 270 тон, максімальная хуткасць - 900 км/г, дальнасць палёта - больш 12.000 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?