Фота: huffpost.com

Фота: huffpost.com

У значнай часткі беларусаў ёсць генетычная мутацыя, пры якой перастае працаваць ген глутатыянтрансфераза, які ператварае шкодныя рэчывы, што ўтвараюцца пры курэнні, у зручныя для вывядзення формы. Такім чынам, небяспечныя рэчывы назапашваюцца ў арганізме і могуць стаць стымулятарамі разнастайных хвароб, у тым ліку анкалагічных.

Навука яшчэ не знайшла спосаб выправіць гэткую генетычную мутацыю.

Даследаванні беларускіх навукоўцаў паказалі, што такую мутацыю маюць 48% беларусаў, а сярод пацыентаў Мінскага анкалагічнага дыспансеру з дыягназам «рак лёгкага» такая мутацыя знайшлася практычна ў кожнага.

З узростам у арганізме назапашваюцца розныя шкодныя рэчы. Да анкалогіі прыводзяць 6-10 парушэнняў у геноме. Штуршок да хваробы могуць даць розныя фактары. Курэнне – адзін з галоўных, але не адзіны фактар.

Гэтая генетычная мутацыя робіць небяспечнымі не толькі тытунёвы дым, але і іншыя агрэсіўныя знешнія ўздзеянні.

У Беларусі рак лёгкага на першым месцы ў структуры анкалагічных захворванняў і па смертнасці ад іх. Хвароба паступова «маладзее», сустракаюцца ўжо хворыя і ў 30-гадовым узросце.

Беларусь – не адзіная краіна, жыхарам якой «пашчасціла» мець такую мутацыю. У розных краінах Еўропы з ёй жывуць 42-50% людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?