Перанос пошты на «Яндэкс» адбудзецца ў сувязі з закрыццём кампаніяй Google усіх сэрвісаў электроннай пошты, што не знаходзяцца на дамене gmail.com. Да такіх адносілася і пошта TUT.BY. Партал дамовіўся з расійскай кампаніяй «Яндэкс» аб пераносе пошты на іх сэрвіс.

Пераход адбудзецца не пазней за 15 красавіка.

Будзе перанесена больш за 2 мільёны акаўнтаў. Адрасы пошты (напрыклад, [email protected]) не зменяцца. Захаваюцца ўсе папкі і архіў паведамленняў. Зменіцца дызайн старонкі mail.tut.by. Таксама да акаўнту @tut.by нельга будзе прывязаць Android-смартфоны і акаўнты на сэрвісах Google.

Тым, хто выкарыстоўваў паштовыя праграмы на камп’ютарах ці смартфонах, прывязваў да акаўнту TUT.BY смартфон на Android альбо сэрвісы Google (Каляндар, Google Drive, Youtube і г.д.) трэба цягам бліжэйшых 10 дзён перанесці звесткі і змяніць налады.

  • Каб пераналадзіць паштовыя праграмы (Outlook, The Bat, пошта на смартфонах і іншыя), калі яны перастануць працаваць, скарыстайцеся гэтай інструкцыяй.
  • Каб перанесці звесткі з акаўнту @tut.by на @gmail.com, скарыстайцеся гэтай інструкцыяй.
  • Каб пераналадзіць смартфон на Android, трэба дадаць новы ўліковы запіс Google (на пошце з адрасам @gmail.com), наладзіць сінхранізацыю і рэзервовае капіяванне на новы запіс. Стары запіс на @tut.by затым можна выдаляць з сістэмы.
  • Калі вы рабілі нейкія пакупкі ў Google Play, яны застануцца актыўнымі на смартфоне ці планшэце, але іх немагчыма будзе перанесці на іншыя смартфоны і планшэта.

***

Першапачатковая ідэя TUT.BY была ў стварэнні паштовага сэрвісу для беларусаў накшталт расійскага Mail.ru, але да адкрыцця ўвосень 2000 года трансфармавалася ў партал накшталт папулярнага тады Yahoo. У 2007 годзе беларускі паэт Андрэй Хадановіч прадставіў кнігу вершаў «Сто лі100ў на TUT.BY». У 2009 годзе пошта TUT.BY была пераведзеная з уласнага сэрвісу на сэрвіс Google.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?