Урад Бельгіі можа прыцягнуць вайскоўцаў для ўмацавання грамадскай бяспекі краіны.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Шарль Мішэль, паведамляе Le Soir.

Прэм'ер-міністр падзякаваў выведцы, паліцыі і судовай уладзе «якія супрацоўнічалі, каб абясшкодзіць тэрарыстаў».

«Я таксама хачу падзякаваць французскім уладам, якія аказвалі тэхнічную падтрымку ў рамках аперацыі», — дадаў ён.

Напярэдадні ў Бельгіі прайшла маштабная аперацыя супраць сеткі ісламісцкіх экстрэмістаў, якія рыхтавалі тэракты. У горадзе Вэрв'е паблізу Льежа ў сутычцы з паліцыяй былі забітыя двое тэрарыстаў, якія, як мяркуецца, прыбылі з вайны ў Сірыі на баку джыхадзістаў.

Узровень тэрарыстычнай пагрозы ў краіне узняты да трох па чатырохбальнай шкале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?