У мінскім метро пачалі працаваць 24 зоны надгляду пасажыраў, іх багажу і буйнагабарытнай ручной паклажы. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар сталічнага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

Зоны надгляду адкрыліся на станцыях «Кастрычніцкая», «Купалаўская», «Плошча Перамогі», «Плошча Леніна», «Інстытут культуры», «Няміга», «Спартыўная», «Аўтазаводская», «Пралетарская», «Уручча», «Магілёўская», «Каменная Горка», «Пушкінская», «Плошча Якуба Коласа».

У кожнай зоне усталяваны арачны шматзонавы металадэтэктар (рамка), рэнтгенаграфічны сканэр, у выпадку неабходнасці могуць прымяняцца партатыўны газааналізатар і пераносны лакалізатар выбуху тыпу «Фантан», арганізаваная сістэма відэаназірання.

У бліжэйшы час падобныя зоны адкрыюць яшчэ на чатырох станцыях: «Грушаўка», «Міхалова», «Малінаўка» і «Пятроўшчына». А да канца 2015 года плануецца завяршыць абсталяванне зон надгляду на ўсіх станцыях сталічнай падземкі.

Права выбарачнага надгляду багажу і ручной паклажы пасажыраў метрапалітэна, згодна з заканадаўствам, прадастаўлена супрацоўнікам упраўлення ўнутраных спраў па ахове метрапалітэна і інспектарам службы бяспекі метро. У выпадку адмовы пасажыра ад праходжання агляду інспектар мае права прапанаваць яму скарыстацца іншым відам транспарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?