Грамадскае аб'яднанне абароны жывёл «Эгіда» сумесна з кампаніяй Purina 18 студзеня правядзе ў Мінску першую ў гэтым годзе дабрачынную акцыю «Давай дапаможам!».

Мерапрыемства пройдзе ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41) з 13 да 18 гадзін. У акцыі возьмуць удзел 100 кошак і сабак, якія падабраныя на вуліцы і апякаюцца валанцёрамі і ГААЖ «Эгіда». Усе жывёлы прышчэпленыя і стэрылізаваныя, з ветэрынарнымі пашпартамі і даведкамі аб стане здароўя, адзначаюць арганізатары.

У межах акцыі ў палацы выступяць дуэт Аляксандра і Канстанцін, гурты «Бульвар», Yamaya, Silence і іншыя. На мерапрыемстве таксама можна будзе ўбачыць выступленне аджыліці ад Вольгі Красоўскай, атрымаць бясплатную кансультацыю кінолага і ветэрынарных урачоў клінікі «Доктар Вет».

Любы ахвотны можа прынесці на акцыю ахвяраванні на ўтрыманне жывёл у прытулку ў выглядзе сухога корму, кансерваў, напаўняльнікаў для каціных прыбіральняў, амуніцыі, ляжанак для катоў і сабак і г.п.

Людзі, якія забяруць жывёлу ў валанцёраў, атрымаюць падарункі і бясплатную кансультацыю ветэрынара. «Мы акажам усялякую падтрымку новым гаспадарам нашых жывёл, усё раскажам і падкажам, у любы момант акажам кансультацыйную і маральную дапамогу, — адзначылі ў «Эгідзе». — Памятайце: забіраючы жывёл ў нас, вы захоўваеце два жыцці. На месца ўладкаванай жывёлы мы зможам забраць яшчэ аднаго бедачыну з вуліцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?