Рух высакахуткасных цягнікоў Eurostar па тунэлі праз Ла-Манш паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй прыпынены з-за ўзгарання грузавіка, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на брытанскую паліцыю.
Раней сайт Еўратунэля паведаміў, што рух цягнікоў паміж французскім Кале і ангельскім Дуўрам прыпынены з-за задымлення ў тунэлі пад Ла-Маншам.
Узгаранне адбылося на французскай тэрыторыі, эвакуіраваны адзін цягнік, пацярпелых няма. Астатнія цягнікі вярнуліся ў пункты адпраўлення. «Усе, хто падарожнічае чыгункай, могуць сутыкнуцца з затрымкамі пры адпраўцы цягнікоў да таго часу, пакуль тунэль не будзе выветраны», — гаворыцца ў заяве паліцыі брытанскага графства Кент, па якім праходзіць лінія Eurostar.
Прадстаўнік Eurostar ў сваім мікраблогу ў Twitter праінфармаваў, што рух цягнікоў пад Ла-Маншам спынены да вечара суботы. Па тунэлі, акрамя пасажырскіх цягнікоў, курсуюць грузавыя саставы