57-гадовы брытанскі акцёр і драматург, вядомы па серыяле «Джыўс і Вустер» і сазе «Хобіт» Стывен Фрай ажаніўся са сваім партнёрам, 27-гадовым комікам Эліётам Спэнсэрам.

Пра гэта Фрай напісаў у сваім акаўнце ў Twitter. Акцёр выклаў фота з грамадзянскай цырымоніі, суправадзіўшы яго подпісам: «Божа, Эліёт Спэнсэр і я ўвайшлі ў пакой як два розныя чалавекі, а выйшлі ўжо як адзінае цэлае. Цудоўна».

Аб сваіх заручынах пара абвясціла таксама праз Twitter два тыдні таму.

Як мяркуецца, адносіны двух акцёраў пачаліся каля года таму. Фрай, адкрыта заяўляючы пра свой гомасэксуалізм, старанна ахоўвае сваё асабістае жыццё і практычна ніколі не адказвае на пытанні пра яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?