Ад раніцы ўскладнены доступ беларускім чытачам да папулярных мэдыйных сайтаў «Хартыя-97», «Радыё Свабода» і «Белорусский партизан». Канал доступу да гэтых рэсурсаў моцна завужаны, таму, хоць выглядае, што сайт даступны й загружаецца, аднак загрузка або спыняецца, або ідзе надзвычай доўга, што робіць атрыманьне інфармацыі цяжкім або немагчымым заняткам.

Атрымаць доступ да закрытых доступаў можна праз ананімайзэры, або з дапамогай праграм, якія зьмяняюць IP-адрас (падрабязьней пра гэта — у артыкуле Як захаваць ананімнасьць у Сеціве). Пры гэтым, аднак, трэба мець на ўвазе, што падобныя дзеяньні забароненыя некаторымі беларускімі правайдэрамі.

У такім выпадку можна скарыстацца «кітайскім» досьведам — чытаць стужкі навінаў з дапамогай онлайнавых зьбіральнікаў стужак, як, напрыклад, Google Reader. Застаецца спадзявацца, што на час блякады рэдакцыі «заглушаных» сайтаў будуць трансьляваць поўныя вэрсіі навін.

Стужка Радыё Свабода: http://rss.svaboda.org/

Стужка Хартыі-97: http://www.charter97.org/rss.php

Стужка Белпартызана: http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=1040

Наша стужка: http://nn.by/rss.php

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0