biathlonworld.com

biathlonworld.com

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка, беларуска Дар'я Домрачава выйграла сёння, 18 студзеня, мас-старт на 12,5 км на этапе Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу.

Дыстанцыю яна прабегла за 35 хвілін 17,5 секунды з трыма штрафнымі коламі.

У Дар'і гэта чацвертая перамога ў сезоне 2014/2015. Тыдзень таму яна выйграла мас-старт у Оберхофе, а ў снежні перамагала ў індывідуальнай гонцы ў Эстэрсундзе і гонцы пераследу ў Паклюцы.

Наступны, 6-ы, этап Кубка свету па біятлоне пройдзе ў італьянскай Антэрсэльве з 22 па 25 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0