Букаціч Мікіта пражываў у сталіцы па вуліцы Якубава. Днём 15 студзеня хлопчык пайшоў з дому і не вярнуўся. Яго шукалі чатыры дні — спачатку пошукамі займаліся родныя, затым да іх падключыліся міліцыя і пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Паведамлялася, што раней 10-гадовы хлопчык не сыходзіў з хаты. Мабільны тэлефон з сабой не браў.

Заява ад родных паступіла ў міліцыю толькі ўчора. 18 студзеня пасля абеду стала вядома, што хлопчык знойдзены. Як аказалася, ён пайшоў з дому з-за сваркі з роднымі. Усе акалічнасці высвятляюць ў дадзены момант супрацоўнікі Ленінскага РУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?