Дар'я (Дарка) стала самым папулярным дзявочым іменем у 2014 годзе, распавяла начальніца аддзела ЗАГС Гродзенскага гарвыканкама Галіна Казакова. Гэтае імя абышло Соф'ю (Зосю), якое было найбольш запатрабаваным у 2013-м, піша «Гродзенская праўда».

У дзясятцы самых папулярных імёнаў аказаліся яшчэ Настасся, Марыя, а таксама тая Соф'я і, далей, Ксеня, Паўліна, Валерыя, Мілана, Арына, Вікторыя. 

Адзінкава сустракаліся Агнешка, Адэліна, Амелія, Апалінарыя, Бажэна, Віта, Дзіўяна, Ясенія, Ефрасіння, Марцаліна, Меліс, Афелія, Сафі-Марыя і Сафія-Меліс.

Тройка самых папулярных імёнаў хлопчыкаў — Арцём, Максім, Аляксандр.

Часта сустракаліся таксама імёны Мацей, Мікіта, Аляксей, Кірыла, Міхась, Уладзіслаў, Зміцер, Ягор ды Іван.

Адзінкава сустрэліся Лучазар, Марсэль, Мілан, Рычард, Рамуальд, Эдгар, Еўпацій, Елісей, Фелікс і Пятрусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0