Аварыя адбылася 17 студзеня каля 01.40 у Наваполацку. Вадзіцель Mazda не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў слуп.
Па словах відавочцаў, у аўто ехалі чатыры маладыя хлопцы. Машына выехала з прылеглых двароў, а потым пачала рэзка павялічваць хуткасць.