21 студзеня ў 18.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу «Залатое стагоддзе», прысвечанай 10-годдзю аб'яднання мастакоў «Артель».

«Артель» створана ў 2004 годзе і прадстаўляе такіх вядомых беларускіх мастакоў як Мацвей Басаў, Валянцін Губараў, Уладзімір Ганчарук, Аляксандр Забаўчык, Рыгор Іваноў, Васіль Касцючэнка, Сяргей Малішэўскі, Аляксей Несцераў, Рыгор Несцераў, Сяргей Пісарэнка, Сяргей Рымашэўскі, Алена Шлегель, Наталля Іванова, Аляксандр Шыбнёў.

Мастакоўяднае ідэя адраджэння душэўнай тонкасці «Свету мастацтва» і ідэалаў «Срэбнага стагоддзя», страчаных у дваццатым стагоддзі.

Выстава дэманструе найбольш значныя творы мастакоў, створаныя на працягу гэтых 10 гадоў.

Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
адрас: пл. Свабоды, 15
серада - нядзеля 11:00-19:00
тэл.: +375 17 321 24 30

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?