Паведамленне аб планах Рады дырэктараў расійскага канцэрна разгледзець пытанне аб ліквідацыі прадстаўніцтва «Газпрама» у Мінску выклікала шырокі грамадскі рэзананс: у беларускай сталіцы кампанія фінансуе будаўніцтва аўтамабільнай развязкі каля свайго будучага офіса, мінчане занепакоіліся лёсам будоўлі.

«Прадстаўніцтва ў Мінску — гэта паралельная структура. Мы з ёй сутыкаемся толькі ў Назіральнай радзе. Прадстаўніцтва глядзіць за ходам выканання абавязацельстваў даччынымі структурамі расейскай кампаніі», — патлумачыла ў інтэрв'ю Sputnik крыніца ў ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», якое з'яўляецца стопрацэнтным даччыным прадпрыемствам «Газпрома».

Паводле яго слоў, рашэнне Рады дырэктараў расійскага канцэрна не адаб'ецца на дзейнасці «Газпром трансгаз Беларусь» і іншых планах кампаніі на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і на планах па будаўніцтве офіснага будынка і аўтамабільнай развязкі на праспекце Незалежнасці ў беларускай сталіцы.

Суразмоўца выказаў здагадку, што рашэнне аб ліквідацыі мінскага прадстаўніцтва звязана з адміністрацыйнымі працэдурамі і ліквідацыяй дублюючых структур у сістэме «Газпрома».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0