Выбух у кватэры дома па вул. Ліможа ў Гродне адбыўся ўвечары ў нядзелю, паведамляе абласное ўпраўленне МНС.

Пра яго паведаміла гаспадыня кватэры. Да месца выкліку былі накіраваныя пажарныя разлікі, хуткая медыцынская дапамога.

112.by

112.by

Калі адбыўся выбух, усе знаходзіліся ў адным пакоі — маці прасавала, сын сядзеў за камп'ютарам, дачка глядзела тэлевізар. Выбуховай хваляй выбіла шыбы двух аконных праёмаў і міжпакаёвыя дзверы.

Як высветлілася, прычынай стаў аэразольны балончык. Ён стаяў у спальні на камодзе ля люстэрка.

Побач ля іконкі напярэдадні Вадохрышча паставілі свечку. Ніхто не думаў, што паступовая разгерметызацыя балончыка і запаўненне пакоя небяспечнай сумессю высокай канцэнтрацыі ў дуэце з агнём прывядзе да непрадказальных наступстваў.

Ніхто не пацярпеў.

112.by

112.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0