Брытанскае выданне часопіса «Cosmopolitan» у лютым шакуе вокладкай.

Замест чарговай сэксуальнай мадэлі або актрысы на вокладцы можна ўбачыць спалоханы твар дзяўчыны, якая задыхаецца.

На выданні ніякай рэкламы, апроч інфармацыі: «Шафілія была задушана ўласнымі бацькамі ў прысутнасці дзяцей. Памятаеце пра брытанскіх дзяўчынак, якія згубілі свае жыцці ў выніку «забойства гонару». Дапамажыце нам спыніць маўчанне».

Вокладка зроблена ў памяць аб трагічным здарэнні, якое адбылося ў лістападзе 2003 года ў Вялікабрытаніі.

Бацькі забілі 17-гадовую Шафілію Ахмед, брытанку пакістанскага паходжання, за адмову ад шлюбу ў Пакістане з мужчынай, якога яна не ведала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?