У сярэднім штодня ў метро спускаліся 872,7 тыс. мінчан і гасцей горада. Паслугамі падземкі ў 2014-м скарысталіся больш за 318,5 млн пасажыраў. Удзельная вага метрапалітэна ў сістэме гарадскога пасажырскага камунальнага транспарту складае 38,4%.

У мінулым годзе ў метрапалітэне вывелі з абарачэння магнітныя карты і папяровыя праязныя, пакінуўшы ў якасці сродку аплаты бескантактавыя смарт-карты (БСК), жэтоны ды ўвялі SMS-квіткі.

Жэтонамі сёння карыстаюцца прыкладна 35% пасажыраў падземкі (у пачатку 2014 года — каля 58%).

46% праязных — гэта БСК на колькасць паездак. Самыя папулярныя з іх — на 10 паездак. З тэрміновых квіткоў самымі запатрабаванымі застаюцца праязныя на месяц з любой даты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?