Жанр: камедыя, драма
Рэжысёр: Адры Дана
У ролях: Ванэса Парадзі, Ізабэль Аджані, Лецісія Каста, Сільві Тэсцю, Марына Хэндс, Жэральдзін Накаш, Жулі Фер'е.
Францыя, 116 хв.

Некалькі жыццёвых гісторых парыжскіх прыгажунь (у беларускім пракаце фільм пераклалі як «Прыгажуні ў Парыжы») сярэдняга ўзросту імкліва пераплятаюцца між сабой. У кожнай з іх - свая драма і свае праблемы, кожная пакутліва шукае выйсце (і знаходзіць), пераадольваючы сябе і навакольных людзей.

У пошуках натхнення французская актрыса Адры Дана за два тыдні правяла некалькі дзесяткаў інтэрв'ю на тэму «Што такое жанчына XXI стагоддзя».

Некалькі гісторый з гэтых гутарак трапілі ў сюжэт фільма — камедыю пра жанчын для жанчын, якую мужнынам, напэўна, лепш не глядзець увогуле. А калі глядзець — толькі ў кампаніі сяброўкі, якая патлумачыць жаночыя дзівацтвы, якія, аднак, маюць свае прычыны. З асаблівай французская далікатнасцю і абаяльнасцю закранутыя шматлікія, але заўжды актуальныя тэмы: наяўнаць або адсутнасць сэксу і эксперыменты ў ім, адказнасць за дзяцей, рэўнасць, начаканыя змены ў сэксуальнай арыентацыі, спраўдныя любоў і сяброўства. Нават калі тэматыка стужкі не закране, можна палюбавацца на выдатны акцёрскі склад — прыгожых францужанак.

Фільм, вядома, рэкамендаваны толькі дарослым (рэйтынг 16+).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?