Новая курсавая палітыка Нацбанка можа дазволіць пазбегнуць «лішніх рызыкаў» для беларускай эканомікі.

Такі пункт гледжання выказалі спецыялісты аналітычнага ўпраўлення Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) у макраэканамічным дайджэсце краін СНД. 

«Новая палітыка, у межах якой беларуская валюта прывязаная да кошыка з вялікай доляй расійскага рубля і еўра, гэта значыць валют гандлёвых партнёраў Беларусі, можа спрыяць таму, што курс беларускага рубля будзе ўстанаўлівацца на ўзроўнях, ахова якіх не будзе ствараць лішніх рызыкаў для міжнародных рэзерваў, стабільнай дынамікі грашовай масы і росту эканомікі», — лічаць аналітыкі ЕАБР. 

Паводле іх меркавання, адмена камісійнага збору, які да першай дэкады студзеня выплачвалі пры куплі замежнай валюты фізічныя і юрыдычныя асобы Беларусі, сведчыць пра «істотную змену» палітыкі Нацбанка. 

«Нацбанк адмовіўся ад падтрымкі курсу беларускага рубля пры дапамозе падатку на куплю замежнай валюты, уведзенага ў канцы мінулага года на фоне паскоранага падзення міжнародных рэзерваў цэнтральнага банка», — канстатуюць спецыялісты аналітычнага ўпраўлення ЕАБР у макраэканамічным дайджэсце. 

Нагадаем, 8 студзеня быў адменены валютных збор для юрыдычных асоб, а 9 студзеня Нацбанк канчаткова адмяніў збор пры куплі замежнай валюты, які абавязанае было выплачваць насельніцтва пры куплі замежнай валюты. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?