Баевікі панеслі страты і адступілі ад Данецкага аэрапорта ў бок жылых кварталаў Данецка.

Як паведамляе прэс-служба Генеральнага штаба Украіны, абаронцы Данецкага аэрапорта забяспечаны ўсім неабходным: зброяй, боепрыпасамі і прадуктамі.

«Напярэдадні ўмелымі ударна-рэйдавымі дзеяннямі ўкраінскія падраздзяленні знішчылі групоўку тэрарыстаў, якія на працягу доўгага часу вялі агонь па пазіцыях кібаргаў на тэрыторыі аэрадрома. Баевікі панеслі страты і адступілі ў бок жылых кварталаў горада Данецк. Звесткі па стратах сярод баевікоў ўдакладняюцца», — адзначаюць у Генштабе.

Разам з тым адзначаецца, што артылерыя сіл АТА адкрывае агонь выключна па пазіцыях баевікоў, навалы іх ваеннай тэхнікі і жывой сілы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?