Грамадства7878

У Мінску міліцыянт засудзіў блогерку за слова «мент»

У Мінску 19 студзеня адбыўся суд па пазове міліцыянта да блогеркі за слова «мент».

Лена Стогава, stogova.livejournal.com

Супрацоўнік УУС Мінскага метрапалітэна Ігар Дунько падаў у суд на блогерку Алену Мельнікаву (псеўданім — Лена Стогава) за абразу службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Міліцыянта пакрыўдзілі ў пасце блогеркі словы «мент», «мянтоўская краіна» і «ненавіджу вас ўсёй душой», якія ён прыняў на свой рахунак.

Увечары 3 снежня 2014 года Алену Мельнікаву не прапусцілі ў метро супрацоўнікі аховы на станцыі «Парк Чалюскінцаў». Яны палічылі, што дзяўчына выпіла лішняга.

Згодна з правіламі мінскага метрапалітэна, праезд пасажыраў у алкагольным ап'яненні не дапускаецца. Алена сцвярджае, што яна была цвярозай. І ў той вечар была згодная прайсці медыцынскі агляд, аднак супрацоўнікі метро ёй адмовілі.

Пазней дзяўчына апісала інцыдэнт на сваёй старонцы ў «Жывым журнале». Пост называўся «Сёе-тое пра маю мянтоўскую краіну». Блогерка, у прыватнасці, пісала: «Ну, вядома, я не п'яная. І нават не выпіла! Госпадзе, якое недарэчнае апраўданне. Чаму я павінна сцвярджаць адваротнае? Яны не хацелі экспертызу. Яны проста вырашылі, што так трэба. І я нават не прывыкла аб такім пісаць — гэта звычайная справа ў нас.

Не пусціць мяне ў метро. У маёй краіне, у маім родным горадзе. Дзе я плачу падаткі, якія перавышаюць бюджэт любога дзіцячага дома. Не пусцілі! Ганьба вам, таварышы. Шчыра вамі пагарджаю. Усёй душой. Мая краіна мне мілая, пакуль я не бачу гэтыя твары. Сілавікі. Мянты, лайдакі. Бяспека краіны… Ненавіджу вас, «абаронцы айчыны»! Так і ведайце. О, Госпадзе, а як зрабіць так, каб ніколі вас не бачыць?»

16 студзеня Мельнікаву запрасілі ва УУС Мінскага метрапалітэна, дзе яна і даведалася, што прапаршчыка Ігара Дунько так закранулі яе словы, што ён вырашыў звярнуцца ў суд.

У блогу Алена Мельнікава не называла канкрэтнага супрацоўніка аховы, таксама не называла імёнаў міліцыянтаў. Аднак яна размясціла фота супрацоўнікаў міліцыі ў метро, сярод якіх быў і прапаршчык Дунько.

19 студзеня справа разглядалася ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска, працэс вёў суддзя Аляксандр Сяргей. Сутнасць пазову — артыкул 23.5 КаАП (абраза службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў). Заслухаўшы бакі, суд вынес пастанову прызнаць вінаватай блогерку Стогаву (Мельнікаву) і прызначыць ёй штраф у 20 базавых велічынь. Адвакат адказчыка Сяргей Хмылко паведаміў, што бок мае намер абскардзіць рашэнне суда першай інстанцыі.

Бок абароны настойвае, што дадзены пост у інтэрнэце быў выразам думкі блогеркі, а не абразай канкрэтнай асобы.

Акрамя таго, Алена Мельнікава адмаўляе два каментары, якія таксама ставіліся ёй у віну, а менавіта словы «яны бязмозглыя пешкі, якія жывуць за мае падаткі», «мае падаткі кормяць гэта тлустае мянтоўскае цела».

Пацярпелы Ігар Дунько заявіў, што запіс блогеркі яго абразіў. У дачыненні да яго праводзілася службовая праверка, сваякі і знаёмыя ўспрынялі, што ён няварты супрацоўнік. Прапаршчык больш за 20 гадоў адпрацаваў у сістэме МУС, дысцыплінарных спагнанняў не меў.

Алена Мельнікава — PR-спецыялістка і блогерка. Працавала прэс-сакратаркай на «Беларусьфільме», журналісткай дзяржаўных тэлеканалаў, уваходзіла ў прэзідэнцкі пул.

Каментары78

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят20

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць