У Баранавіцкай гарадской дзіцячай бальніцы зарэгістраваны выпадак смерці ад менінгакокавай інфекцыі паўтарагадовага дзіцяці.

Пра гэта паведаміла намеснік галоўнага доктара Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Галіна Садоўнікава.

Дзіця 2013 года нараджэння паступіла ў лячэбную ўстанову раніцай 18 студзеня ў цяжкім стане. Для яго выратавання былі зробленыя разнастайныя меры — сабраўся кансіліум спецыялістаў, вялося інтэнсіўнае лячэнне.

Аднак намаганні медыкаў былі дарэмныя: у дзіцяці развілася вокамгненная форма менінгакокавай інфекцыі. Яно памерла цягам сутак з моманту захворвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?