Кадр з фільма «Левіяфан», намінанта на «Оскар», які (фільм) патрабавалі забараніць у Расіі
Забарона пракату такіх фільмаў утрымлівалася ў праекце пастановы, падрыхтаванай расійскім урадам. Прапанова была адхіленая падчас абмеркавання праекта дакумента, такое патрабаванне «палічылі залішнім».
Пастанова мусіла пачаць дзеянне з 1 студзеня, але была адкладзена — яшчэ не атрыманыя водгукі ад усіх міністэрстваў. Эксперты выказалі здзіўленне з’яўленню панятку «нацыянальная еднасць».