Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, уначы 16 студзеня ў міліцыю звярнулася дзяўчына. Яна патлумачыла, што каля 3 гадзіны праходзіла каля станцыі метро Пятроўшчына, калі на яе наляцеў мужчына. Ён паспрабаваў вырваць сумачку, але з першага разу выхапіць яе не атрымалася. Дзяўчына пабегла ў падземны пераход, а злодзей за ёй. Мужчына зноў схапіў яе за сумачку, дзяўчына павалілася, а з ёй і сумачка. Злодзею давялося вярнуцца, каб падабраць «аб’ект» увагі.

Хто пазнаў мужчыну на відэа, звяртайцеся ў Маскоўскае РУУС Мінска на: (017) 239-48-11, (017) 208-78-15, (029) 356-02-30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?