Паэтычны тэатар «Арт.С» 11 студзеня а 18‑й запрашае на літаратурна‑музычную вечарыну‑карнавал «Стары Новы год у Цёткі», якая адбудзецца ў бібліятэцы імя Цёткі (вул.Талбухіна, 12а).

У праграме бяруць удзел: акторка Людміла Баяўчук, барды Вадзім Клімовіч, Яраш Малішэўскі, Раман Яраш, казачніца Алена Масла, паэты Маргарыта Аляшкевіч, Мікола Кандратаў.Таксама вас чакаюць літаратурная варажба, конкурсы і іншыя сюрпрызы. У ролі Каралевы зімы народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. Вядучыя Зьміцер Арцюх і Аксана Спрынчан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0