Выява: Mark Garlick/SPL/Getty

Выява: Mark Garlick/SPL/Getty

Навукоўцы ўпершыню ў рэальным часе назіралі 14 мая 2014 года хуткі радыёімпульс (fast radio burst, FRB) ад далёкага аб’екта FRB 140514. Гэты аб’ект знаходзіцца ў сузор’і Вадаліва ў 5,5 млрд светлавых год ад Зямлі.

Цягам 7 гадзін навукоўцы чакалі ад аб’екта паслясвячэння, але яго не было, што выключае з меркаваных крыніц сігналу звышновую зорку альбо доўгія гама-ўсплёскі.

Прырода такіх імпульсаў невядомая.

Яны дастаткова хуткія (некалькі мілісекунд), але магутныя (параўнальна з энергіяй, што выпраменьвае Сонца за мільён год). Памер аб’екту, ад якога сыходзіць такі імпульс, не можа быць болей за сотні кіламетраў у дыяметры, а значыць, быць вельмі яскравым. Мяркуецца, што яны сыходзяць альбо з бліцара (гіганцкай нейтроннай зоркі, якая абарочваецца з настолькі вялікай хуткасцю, што не можа стаць чорнай дзірой), альбо магнітара (нейтроннай зоркі з моцным магнітным полем).

Зафіксаваны ў рэальным часе радыёімпульс меў колавую палярызацыю. Прычыны гэтай уласцівасці незразумелыя.

Упершыню хуткі радыёімпульс быў выпадкова зафіксаваны ў 2007 годзе падчас аналізу назіранняў аўстралійскага радыётэлескопа Parkes. З таго часу вядуцца спрэчкі аб прыродзе сігналаў (некаторыя СМІ нават звязваюць іх з незямным жыццём) і даследаванні іх уласцівасцяў. Некаторыя сігналы, прынятыя за хуткія радыёімпульсы, былі насамрэч зямнога паходжання.

Калі крыніца такіх імпульсаў будзе вызначаная, навукоўцам будзе прасцей знайсці шчыльнасць міжзорнай прасторы, што дапаможа зразумець эвалюцыю сусвету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?