На таргах БВФБ у Мінску 20 студзеня даляр патаннеў на 20 рублёў да 14 830 рублёў (курс на сёння складаў — 14 850).

Курс расійскага рубля застаўся на ранейшым узроўні — 228,5 беларускага.

Еўра патаннеў на 30 рублёў да 17 170.

Нагадаем, што максімальны рост даляра быў на таргах 14 студзеня, калі курс амерыканскай валюты вырас да 15 010 рублёў. Потым даляр зноў апусціўся за планку ў 15 000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0