president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ў эпоху глабалізацыі нацыянальныя культуры не губляюць актуальнасці.

Такое меркаванне ён выказаў сёння на 42-м з'ездзе грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

«Ёсць меркаванне: у сучасным свеце няма месца нацыянальным культурам, а ім на змену прыходзіць адна — глабальная. Мяркую, што гэта не так.

У кожнага народа ёсць уласная сістэма каардынатаў, вектар развіцця, зададзены яго гістарычным досведам і нацыянальнай культурай. Праз іх прызму мы ўспрымаем свет, або далучаемся да эканамічных альянсаў, або пераймаем тэхналогіі, далучаемся да сусветнай культуры, мы ўсё роўна ўсе пераламляем праз сябе. І гэта дазваляе нам перажыць, «пераварыць», калі хочаце, глабалізацыю, узяць ад яе толькі тое, што нас умацоўвае», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Культура — вось што робіць беларуса беларусам, а не проста «тутэйшым», у якім бы пункце зямнога шара ён ні знаходзіўся.

Не толькі наша самая багацейшая спадчына: літаратура, музыка, архітэктура — але і мова, якую мы павінны ведаць, гісторыя, якую мы павінны памятаць, і каштоўнасці, якія мы павінны паважаць», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?