Поўныя вазкі тавараў, ля кас — чэргі, перапоўненыя аўтастаянкі —такую карціну можна было назіраць у выходныя ў гандлёвых цэнтрах у Польшчы на літоўскай мяжы. Спалохаўшыся цэн у еўра, купцы змятаюць польскія прадукты, запэўніваючы, што яны нашмат таннейшыя.

Ці так гэта, задалося пытаннем alytusplius.lt.

У крамах у польскіх Сувалках асабліва прыцягваюць цэны на малочныя прадукты, якія значна ніжэйшыя, чым у Літве.

200 г зярністага тварагу каштуе 0,34 еўра, у Літве за такую колькасць даводзіцца плаціць 0,85. У Польшчы за 275 г больш тлустага тварагу плацяць 0,66 еўра, у Літве меншая колькасць (180 г) нятлустага тварагу каштуе столькі ж.

400 г якаснага ёгурту можна купіць за 0,40 еўра, у Літве за 300 г ёгурта, тлустасць якога 2%, даводзіцца плаціць 0,69 еўра, за большую колькасць — каля 1 еўра і больш.

Сыры розных гатункаў у Польшчы таксама таннейшыя, 1 кг ферментнага сыру каштуе 3,88 еўра. У Літве такі ж сыр каштуе 6,95 еўра за кілаграм.

Смятану ў Сувалках таксама можна купіць танней. 400 г смятаны 18-працэнтнай тлустасці каштавала 0,44 еўра. У Літве за 350 г смятаны 15-працэнтнай тлустасці прыйдзецца заплаціць 1,6 еўра, за 400 г смятаны 30-працэнтнай тлустасці — 1,27-1,39 еўра.

Кілаграм мукі вышэйшага гатунку ў Польшчы каштуе 0,32, у Літве — 0,70 еўра.

Кілаграм цукру ў буйных гандлёвых цэнтрах у Літве каштуе 0,87—0,92 еўра, у Польшчы за такое ж колькасць трэба плаціць 0,42 еўра.

Прысмакі ў Польшчы таксама таннейшыя. Шакалад з арэхамі каштуе 0,51 еўра, у Літве за яго трэба плаціць 1 еўра і больш.

У Сувалках здзіўляе і цана на газаваную і мінеральную ваду — 1,5 літра каштуе 0,23 еўра. У Літве — 0,58 еўра.

У Польшчы можна зэканоміць і купляючу кавы, алей, вэнджаныя мясныя вырабы.

У гандлёвыя цэнтры ў Польшчу лепш ехаць раней. Пасля абеду прылаўкі пусцеюць, цяжка знайсці месца для аўтамабіля.

У Польшчы можна зрабіць пакупкі яшчэ таннейшымі, але трэба ведаць месцы, дзе цэны больш прымальныя. Трэба таксама ўлічваць расход бензіну, або выдаткі на дарогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?